Аб візіце Пасла Беларусі Рамана Раманоўскага ў г.Сурабаю для ўдзелу ў мерапрыемстве «На шляху да харчовай бяспекі Інданезіі: аптымізацыя патэнцыялу Усходняй Явы з дапамогай ЕАЭС»
14.02.2025 г.11 − 13 лютага 2025 г. Пасол Беларусі ў Інданезіі Раман Раманоўскі наведаў з візітам г.Сурабаю, Усходняя Ява.
Пасол выступіў з дакладам на форуме «На шляху да харчовай бяспекі Інданезіі: аптымізацыя патэнцыялу Усходняй Явы з дапамогай ЕАЭС», арганізаваным Міністэрствам замежных спраў Інданезіі пры дапамозе мясцовых уладаў Усходняй Явы. Раман Раманоўскі інфармаваў аб прыярытэтах беларускага старшынства ў органах ЕАЭС у 2025 г., падкрэсліў зацікаўленасць Беларусі ў развіцці супрацоўніцтва з Інданезіяй у галіне харчовай бяспекі.
Кіраўнік беларускай дыпламатычнай місіі наведаў порт г.Сурабаі і сельскагаспадарчыя прадпрыемствы Усходняй Явы.
Р.Раманоўскі правёў сустрэчы з выконваючым абавязкі Губернатара правінцыі Усходняя Ява Ады Кар’ёна, а таксама з Віцэ-мэрам г.Сурабаі Армуджы, з якімі абмеркаваў перспектывы развіцця беларуска-інданезійскіх міжрэгіянальных сувязей.