У Пасольстве Беларусі ў Інданезіі пасадзілі «Дрэва памяці»
03.07.2024 г.У Пасольстве Беларусі ў Інданезіі прайшла акцыя, прымеркаваная да Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь (3 ліпеня) і 80-годдзя вызвалення краіны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
Пасол Беларусі Раман Раманоўскі, супрацоўнікі Пасольства разам са сваімі сем'ямі і гасцямі пасадзілі «Дрэва памяці», тым самым аддалі даніну павагі героям, якія вызвалілі нашу Радзіму ад ворага ў 1944 г. і забяспечылі мірнае жыццё для будучых пакаленняў.