:

Аб візіце Пасла ў правінцыю Паўночная Суматра

09.06.2021 г.

7-8 чэрвеня 2021 г. Пасол Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Інданезія Валерый Калеснік наведаў сталіцу правінцыі Паўночная Суматра горад Медан з рабочым візітам.

Падчас візіту гандлёва прамысловая палата г.Медан у супрацоўніцтве з Універсітэтам Пембангунан ПанкаБудзі арганізавала дзелавую сустрэчу з бізнэс супольнасцю рэгіёна. Больш за 30 мясцовых кампаній змаглі азнаёміцца з экспартным патэнцыялам Беларусі.

Пытанні павелічэння паставак беларускага хларыду калія былі абмеркаваны з буйным імпарцёрам рэгіёна, намечаны новыя перспектыўныя праекты ў галіне двухбаковага гандлю, кааперацыі і міжвузаўскага супрацоўніцтва. 

 Падчас візіту Пасол В.Калеснік правёў рабочыя сустрэчы з намеснікам губернатара правінцыі Паўночная Суматра спадаром Мусой Раджэкшахам і мэрам горада Медана Бобі Насуціёнам. Суразмоўцы былі праінфармаваны аб канкурэнтных перавагах Рэспублікі Беларусь у якасці перспектыўнага партнёра Інданезіі на еўрапейскім кантыненце.

Інданезійскі бок выказаў зацікаўленнасць у развіцці гандлёва-эканамічных сувязей з Беларуссю  ў канкрэтных сферах, а таксама ў інвестыцыйных і міжрэгічнальным супрацоўніцтве.

Пасол В.Калеснік у інтэрв'ю вядучым СМІ рэгіёну падкрэсліў перавагі ад выкарыстання патэнцыялу Беларусі, як пункту ўваходжання на рынак ЕАЭС для кампаній Паўночнай Суматры, абазначыў перспектывы развіцця гандлю, турызму дзвюх краін і супрацоўніцтва ў галіне адукацыі. 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці