Аб візіце Пасла Беларусі Р.Раманоўскага ў г.Манілу для ўдзелу ў прыёме ад імя Прэзідэнта Філіпін Фердынанда Маркаса-мал.
13.01.2025 г.11 студзеня 2025 г. Пасол Беларусі Раман Раманоўскі ўзяў удзел у прыёме ад імя Прэзідэнта Філіпін Фердынанда Маркаса-мал. У ходзе прыёму Пасол абмеркаваў з Прэзідэнтам Філіпін розныя аспекты беларуска-філіпінскага ўзаемадзеяння.
10 студзеня 2025 г. Пасол Беларусі сустрэўся з намеснікам Міністра замежных спраў Філіпін Тэрэзай Лазара. У ходзе сустрэчы разгледжаны стан і перспектывы развіцця беларуска-філіпінскіх адносін з упорам на гандлёва-эканамічны складальнік і развіццё кантактаў паміж людзьмі, а таксама ход рэалізацыі дамоўленасцей, дасягнутых на кансультацыях у кастрычніку 2024 г.