:

Аб перамовах Пасла Беларусі Р.Раманоўскага з прадстаўнікамі дзяржаўных органаў і бізнес-супольнасці Малайзіі

13.10.2025 г.

 

6–10 кастрычніка 2025 г. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Інданезія і Малайзіі па сумяшчальніцтве Раман Раманоўскі наведаў Малайзію для правядзення шэрагу перамоў з прадстаўнікамі дзяржаўных органаў і бізнес-супольнасці краіны.

З Генеральным сакратаром Міністэрства замежных спраў Малайзіі Амранам Махамедам Зінам разгледжаны комплекс пытанняў двухбаковага супрацоўніцтва Беларусі і Малайзіі, планы правядзення сумесных мерапрыемстваў.

Са Cпікерам Палаты прадстаўнікоў Парламента Малайзіі Танам Шры Дато Джахары бін Абдулам і намеснікам старшыні Сената Парламента Малайзіі Нур Джазланам Махамедам абмеркавалі перспектывы беларуска-малайзійскага міжпарламенцкага дыялогу.

З генеральным дырэктарам Дэпартамента ісламскага развіцця Малайзіі Сіраджуддзінам бін Сухаймі абмеркавалі практычныя аспекты ўзаемадзеяння, у тым ліку ў харчовай сферы.

З кіраўніком дэпартамента ветэрынарных службаў Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчовай бяспекі Малайзіі Мохд Нуор Хішамам бін Мохд Харонам разгледзелі ўзаемадзеянне Беларусі і Малайзіі ў сферы харчовай бяспекі і паставак прадуктаў харчавання.

З намеснікам Генеральнага дырэктара службы фармацэўтычнага кантролю Міністэрства аховы здароўя Малайзіі Азуанай бінты Рамлі і Дырэктарам Нацыянальнага агенцтва па рэгуляванні фармацэўтычнай дзейнасці Малайзіі Ван Нараімі бінты Ван Ібрагімам абмеркавалі пытанні супрацоўніцтва ў сферы аховы здароўя, сертыфікацыі медыцынскай прадукцыі, паставак лекавых прэпаратаў і сыравіны.

З выканаўчым дырэктарам малайзійскай міжнароднай гандлёва-прамысловай палаты Лі Хан Лінгам дасягнулі дамоўленасцей пра нарошчванне кантактаў па лініі дзелавых колаў у інтарэсах пашырэння беларуска-малайзійскага гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці