Аб увядзенні Інданезіяй бязвізавага рэжыму ўезду для грамадзян Беларусі
17.07.2026 г.У мэтах выканання дамоўленасцей, якіх дасягнулі 2 ліпеня 2026 г. у г.Джакарце Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка і Прэзідэнт Рэспублікі Інданезія Прабова Субіянта, інданезійскі бок з ліпеня 2026 года ўвёў трыццацідзённы бязвізавы рэжым уезду для грамадзян Рэспублікі Беларусь − уладальнікаў агульнаграмадзянскіх пашпартоў, якія вандруюць з турыстычнымі мэтамі. Раней беларусы былі абавязаны афармляць візу па прыбыцці.
Са свайго боку, Беларусь паслядоўна праводзіць палітыку адкрытасці: бязвізавы парадак уезду для грамадзян Інданезіі быў устаноўлены яшчэ ў 2017 годзе, і зараз інданезійскія грамадзяне таксама могуць знаходзіцца на тэрыторыі нашай краіны без віз да трыццаці дзён.