:

Аб удзеле беларускай дэлегацыі на чале з Міністрам па надзвычайных сітуацыях Беларусі Вадзімам Сіняўскім у 7-й Сесіі Глабальнай платформы па сніжэнню рызыкі бедстваў

27.05.2022 г.

24-26 мая 2022 г. беларуская дэлегацыя на чале з Міністрам па надзвычайных сітуацыях Беларусі Вадзімам Сіняўскім прыняла ўдзел у 7-й Сесіі Глабальнай платформы па зніжэнню рызыкі бедстваў, якая прайшла 23-27 мая ў г.Нуса-Дуа, Інданезія.

У рамках Сесіі Міністр прыняў удзел у міністэрскім круглым стале па тэме «Пераасэнсоўваючы ўстойлівасць: змяненне падыходаў да фінансавання зніжэння рызык бедстваў». У сваім выступленні кіраўнік беларускай дэлегацыі расказаў аб вопыце і падыходах Беларусі ў сферы ліквідацыі надзвычайных сітуацый, падкрэсліўшы, што Беларусь выконвае ўсе абавязацельствы ў кантэксце Сендайскай рамачнай праграмы.

В.Сіняўскі таксама інфармаваў замежных калег аб прыняцці ў Беларусі «Нацыянальнай стратэгіі па зніжэнню рызыкі ўзнікнення надзвычайных сітуацый на 2019-2030 гг.», што забяспечвае ўстойлівае функцыянаванне неабходнай інфраструктуры з апорай на існуючую сістэму дзейнасці дзяржаўных органаў.



На палях мерапрыемства адбыліся таксама двухбаковыя сустрэчы Міністра з замежнымі калегамі.

26 мая В.Сіняўскі сустрэўся з Генеральным сакратаром Нацыянальнага агенцтва па надзвычайных сітуацыях Інданезіі Лілікам Курняванам. Бакі дамовіліся даследаваць магчымасці абмену вопытам у сферы ліквідацыі наступстваў надзвычайных сітуацый у рамках падпісанага Мемарандума аб супрацоўніцтве.

 

 

 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці