Аб сустрэчы Пасла Беларусі Рамана Раманоўскага з Міністрам культуры Інданезіі Фадлі Зонам
19.02.2025 г.18 лютага 2025 г. Пасол Беларусі ў Інданезіі Раман Раманоўскі сустрэўся з Міністрам культуры Інданезіі Фадлі Зонам.
Суразмоўцы абмеркавалі шляхі актывізацыі культурных абменаў паміж Беларуссю і Інданезіяй, а таксама перспектывы ўдзелу беларускіх і інданезійскіх прадстаўнікоў у культурных мерапрыемствах, што праводзяцца бакамі.
Асаблівая ўвага была нададзена патэнцыялу супрацоўніцтва ў сферах культурнай спадчыны, выяўленчага мастацтва, кінематаграфіі.