У Інданезіі будуць прызнаваць беларускія сертыфікаты «Халяль» на прадукты харчавання
10.10.2024 г.Паміж Беларускім цэнтрам стандартызацыі і сертыфікацыі «Халяль» – ТАА «БелХаляль» і Агенцтвам па забеспячэнні якасці халяльнай прадукцыі (BPJPH) Міністэрства па справах рэлігіі Інданезіі падпісана пагадненне аб узаемным прызнанні сертыфікатаў «Халяль». Цырымонія адбылася 10 кастрычніка ў Джакарце з удзелам Пасла Беларусі ў Інданезіі Рамана Раманоўскага.
Згодна з пагадненнем у наступныя чатыры гады на тэрыторыі Інданезіі будуць прызнавацца халяльныя сертыфікаты, выдадзеныя ТАА «БелХаляль» на ўвесь спектр тавараў харчовай групы (малочная, мясная, рыбная прадукцыя, кандытарскія вырабы і г.д.).
Па запыце беларускіх вытворцаў іншых катэгорый тавараў (касметыка, бытавая хімія ды інш.) прадугледжана магчымасць пашырэння шэрагу прадукцыі, якая дапускаецца на рынак Інданезіі ў суправаджэнні сертыфікатаў, выдадзеных ТАА «БелХаляль».