Сустрэча Пасла Беларусi Рамана Раманоўскага ў МЗС Інданезіі са спадаром Умарам Хадзі
28.12.2023 г.Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Інданезія Раман Раманоўскі 28 снежня 2023 г. сустрэўся з Генеральным Дырэктарам Дэпартамента Амерыкі і Еўропы МЗС Інданезіі Умарам Хадзі.
Падчас сустрэчы было абмеркавана шырокае кола пытанняў па двухбаковым парадку дня. Асаблівая ўвага была нададзена ўмацаванню палітычнага дыялога, пашырэнню гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва, а таксама развіццю дагаворна-прававой базы ўзаемаадносін паміж Беларуссю і Інданезіяй.
Бакі падкрэслілі зацікаўленасць у актыўным узаемадзеянні ў мэтах умацавання харчовай і энергетычнай бяспекі, рэалізацыі праектаў у галiнах аховы здароўя, адукацыі, культуры, навукі, развіцця рэгіянальных і гуманітарных сувязяў.