:

Аб візіце Пасла Беларусі Рамана Раманоўскага ў Сінгапур

24.03.2025 г.

13 – 14 сакавіка 2025 г. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Інданезія і Рэспубліцы Сінгапур па сумяшчальніцтве Раман Раманоўскі наведаў Сінгапур для ўдзелу ў дыпламатычным прыёме ад імя Прэзідэнта Рэспублікі Сінгапур.
 

Падчас кантактаў з Прэзідэнтам Сінгапура Тарманам Шанмугаратнамам, Прэм'ер-міністрам Лоўрэнсам Вонгам, Старшым міністрам Лі Сяньлунам, Міністрам замежных спраў Вівіянам Балакрышнанам бакі пацвердзілі ўзаемную накіраванасць на далейшае развіццё адносін паміж Беларуссю і Сінгапурам у розных галінах.
 

На сустрэчы з Генеральным дырэктарам па справах Еўропы МЗС Сінгапура Хон Мун Лоў быў абмеркаваны шэраг пытанняў беларуска-сінгапурскіх адносін, адбыўся абмен думкамі па актуальных пытаннях міжнароднага парадку дня.
 

З намеснікам Генеральнага дырэктара Сінгапурскага харчовага агенцтва Абдулам Джалілам абмеркаваны механізмы пашырэння супрацоўніцтва Агенцтва з Міністэрствам сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь, узаемнага спрашчэння доступу на рынкі прадуктаў харчавання.
 

Са старшынёй Міжнароднай гандлёвай палаты Сінгапура Доун Тан Лі-Ру разгледжаны перспектыўныя кірункі развіцця гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва Беларусі і Сінгапура, магчымасці пашырэння кантактаў па лініі бізнесу абедзвюх краін, узаемнага ўдзелу ў выставачных і дзелавых мерапрыемствах.

 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці