:

Аб візіце ў правінцыю Заходняя Нуса Тэнггара

23.11.2021 г.

18-19 лістапада 2021 г. адбыўся працоўны візіт Пасольства ў правінцыю Заходняя Нуса Тэнггара.

18 лістапада адбылася сустрэча Пасла В.Калесніка з губернатарам правінцыі Х.Зулкіефлімансіяхам. Бакі абмеркавалі шляхі развіцця супрацоўніцтва ў сферы гандлю і адукацыйнага абмену. Губернатарам праяўлена зацікаўленасць у беларускім сельскагаспадарчым машынабудаванні ў кантэксце развіцця інвестыцыйна-кааперацыйных сувязей, акрамя таго выказана цікавасць у пытанні накіравання студэнтаў правінцыі Заходняя Нуса Тэнггара ў ВНУ Рэспублікі Беларусь.
 


18 лістапада ў рамках бiзнес-мерапрыемства «Заходняя Нуса Тэнггара – Беларусь», арганізаванага гандлёва-прамысловай палатай правінцыі, намацаваны працоўныя кантакты з кіраўніцтвам ГПП, прадстаўнікамі бізнес-супольнасці рэгіёну. На палях мерапрыемства адбылася прэзентацыя эканамічнага і інвестыцыйнага патэнцыялу Рэспублікі Беларусь, праведзена накiраванае прасоўванне шэрагу перспектыўных пазіцый беларускага экспарту, арганізаваны сесія Q&A у фармаце G2B і падыход да прэсы.

Са старшынёй ГПП правінцыі Заходняя Нуса Тэнггара Х.Фаурані абмеркаваны пытанні наладжвання двухбаковага супрацоўніцтва з рэгіянальнымі ГПП Рэспублікі Беларусь, прасоўвання трактарнай тэхнікі МТЗ у рэгіён; з кіраўніком рэгіянальнага аддзялення Асацыяцыі Інданезійскіх турыстычных агенцтваў ASITA – магчымасці прэзентацыі турыстычнага патэнцыялу правінцыі Заходняя Нуса Тэнггара ў Рэспубліцы Беларусь.
 


19 лістапада Пасол і саветнік Пасольства прынялі ўдзел ва ўрачыстым адкрыцці шматпрофільнай выставы NTB EXPO 2021, у якой прынялі ўдзел больш за 120 экспанентаў. Падчас выставачнага мерапрыемства адбыліся сустрэчы з намеснікам міністра Міністэрства кааператываў і малых і сярэдніх прадпрыемстваў Інданезіі Х.Х. Рахманам, прадстаўнікамі рэгіянальнага ўрада i бізнес-супольнасці.
 

 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці