Анлайн-выстава да 25-годдзя падпісання Дагавора аб стварэнні Саюзнай дзяржавы паміж Расійскай Федэрацыяй і Рэспублікай Беларусь
23.12.2024 г.Пасольства Беларусі ў Інданезіі сумесна з Пасольствам Расіі ў Інданезіі прадстаўляюць анлайн-выставу да 25-годдзя падпісання Дагавора аб стварэнні Саюзнай дзяржавы паміж Расійскай Федэрацыяй і Рэспублікай Беларусь (8 снежня 1999 года).
Дамова накіравана на ўмацаванне нашай дружбы і павышэнне дабрабыту і ўзроўня жыцця брацкіх народаў абедзвюх краін.
Стварэнне Саюзнай дзяржавы адзначыла новы этап збліжэння нашых народаў пры захаванні суверэнітэту, незалежнасці, тэрытарыяльнай цэласнасці і дзяржаўнага ладу дзяржаў-удзельніц.
Мы запрашаем нашых інданезійскіх сяброў паглядзець анлайн-галерэю і пазнаёміцца больш з гісторыяй Саюзнай дзяржавы!