:

Аб сустрэчы Пасла Беларусі В.Калесніка з Віцэ-спікерам Парламента Інданезіі

31.08.2021 г.

31 жніўня 2021 г. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Інданезія Валерый Калеснік сустрэўся з Віцэ-спікерам Парламента Рэспублікі Інданезія Рахмадам Гобелем.

Бакі ў пазітіўным ключы адзначылі ўзаемадзеянне заканадаўчых органаў дзвюх краін, а таксама абмеркавалі планы па далейшаму развіццю беларуска-інданезійскіх міжпарламенцкіх кантактаў.

Пасол і Віцэ-спікер надалі асаблівую ўвагу магчымасцям паглыблення гандлёва-эканамічнага і прамысловага супрацоўніцтва Беларусі і Інданезіі.


 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці