Пасол Беларусі Раман Раманоўскі ўручыў даверчыя лісты Генеральнаму сакратару АСЕАН
10.09.2024 г.10 верасня 2024 года Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Інданезія і па сумяшчальніцтве ў Малайзіі, Рэспубліцы Сінгапур і Рэспубліцы Філіпіны Раман Раманоўскі ўручыў даверчыя лісты Генеральнаму сакратару Асацыяцыі дзяржаў Паўднёва-Усходняй Азіі (АСЕАН) Као Кімхорну.
Пасол Беларусі і Генеральны сакратар АСЕАН абмеркавалі перспектывы актывізацыі ўзаемадзеяння паміж Рэспублікай Беларусь і АСЕАН у галінах узаемнай цікавасці. Была падкрэслена важнасць вывучэння магчымасцей для пашырэння супрацоўніцтва і павелічэння аб'ёмаў узаемнага гандлю, інвестыцый і турызму.
Генеральны сакратар Као Кімхорн акцэнтаваў зацікаўленасць АСЕАН у развіцці кантактаў з Беларуссю ў галінах, у якіх беларускі бок мае вопыт і экспертызу.
У сваю чаргу Пасол Раман Раманоўскі падкрэсліў адкрытасць Беларусі да супрацоўніцтва ў такіх сферах, як прамысловасць і харчовая бяспека, навука і адукацыя, а таксама пацвердзіў намер беларускага боку пашыраць гандлёва-эканамічныя, міжпарламенцкія, гуманітарныя і іншыя сувязі з АСЕАН і яе дзяржавамі-членамі.