:

Аб правядзенні 7-га пасяджэння міжурадавай Беларуска-Інданезійскай камісіі па гандлёвым і тэхнічным супрацоўніцтве

20.04.2022 г.

18 сакавіка 2022 г. адбылося 7-е пасяджэнне міжурадавай Беларуска-Інданезійскай сумеснай камісіі па гандлёвым, эканамічным і тэхнічным супрацоўніцтве пад старшынствам Першага намесніка Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Сяргея Алейніка і Генеральнага дырэктара па справах Амерыкі і Еўропы Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Інданезія Нгураха Сваджая.

У ходзе пасяджэння, якое прайшло ў віртуальным фармаце з удзелам прадстаўнікоў афіцыйных і дзелавых колаў Беларусі і Інданезіі, бакі абмеркавалі развіццё гандлёва-эканамічнага, навукова-тэхнічнага, інвестыцыйнага супрацоўніцтва па ўсім спектры ўзаемнай цікавасці, у т.л. у прамысловасці, сельскай гаспадарцы, стандартызацыі і гуманітарнай сферах, узгаднілі канкрэтныя крокі па пашырэнні гандлёвых, інвестыцыйна-кааперацыйных сувязей паміж краінамі, садзейнічанні прадстаўнікам бізнесу па пашырэнні ўзаемнай прысутнасці на рынках.

Па выніках пасяджэння міжурадавай камісіі бакі адобрылі План дзеянняў па развіццю ключавых напрамкаў супрацоўніцтва паміж Рэспублікай Беларусь і Рэспублікай Інданезія на 2022 — 2023 гады.

Па выніках сустрэчы таксама падпісаны Мемарандум аб узаемаразуменні паміж Дзяржаўным камітэтам па стандартызацыі Рэспублікі Беларусь і Нацыянальным агенцтвам па стандартызацыі Рэспублікі Інданезія і Мемарандум аб узаемаразуменні паміж краінамі па пытаннях забеспячэння якасці халяльнай прадукцыі, дасягнуты прадметныя дамоўленасці па нарошчванні ўзаемнага гандлю.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці