:

12 красавіка 2023 года Пасол Беларусі Калеснік В.Г. усклаў кветкі да помніка першага ў свеце касманаўта Юрыя Аляксеевіча Гагарына.

12.04.2023 г.

12 красавіка 2023 года з нагоды Міжнароднага дня палёта чалавека ў космас Пасол Рэспублікі Беларусь ў Рэспубліцы Інданезія Калеснік В.Г. і супрацоўнікі Пасольства сумесна з дыпміссіямі Расійскай Федэрацыі і Арменіі ўсклалі кветкі да помніка першага ў свеце касманаўта Юрыя Аляксеевіча Гагарына. Помнік быў адкрыты ў Джакарце 10 сакавіка 2021 года.

Даведка: 12 красавіка ці Дзень касманаўтыкі, дата ўсталяваная ў азнаменаванне першага палёту чалавека ў космас, якая адзначалася спачатку ў СССР, а пасля на постсавецкай прасторы. 7 красавіка 2011 г. на спецыяльным пленарным пасяджэнні Генеральнай Асамблеі ААН была прынятая рэзалюцыя, якая афіцыйна абвясціла 12 красавіка Міжнародным днём палёту чалавека ў космас. Сааўтарамі рэзалюцыі сталі больш як 60 дзяржаў.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці