:

Аб візіце інданезійскай дэлегацыі на чале з Віцэ-Спікерам Палаты прадстаўнікоў Інданезіі Рахматам Гобелем у Беларусь

29.10.2021 г.

21-24 кастрычніка 2021 года Беларусь з рабочым візітам наведала інданезійская дэлегацыя на чале з Віцэ-Спікерам Палаты прадстаўнікоў Інданезіі Рахматам Гобелем. У склад дэлегацыі таксама ўвайшлі інданезійскія парламентарыі і бізнес-колы, прадстаўнікі Міністэрства прамысловасці і Міністэрства гандлю Інданезіі.

У рамках візіту адбыліся сустрэчы Старшыні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі Уладзіміра Андрэйчанкі, Міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі Івана Крупко, намесніка Міністра замежных спраў Беларусі Мікалая Барысевіча, а таксама кіраўніцтва Міністэрства прамысловасці з Віцэ-Спікерам інданезійскага парламента.

У ходзе сустрэч абмяркоўваліся стан і перспектывы беларуска-інданезійскага міжпарламенцкага, гандлёва-эканамічнага і інвестыцыйнага супрацоўніцтва, а таксама патэнцыял для кааперацыі ў сферах прамысловасці і сельскай гаспадаркі. Бакі выказалі нацэленасць на пашырэнне ўзаемадзеяння па ўсіх згаданых трэках.

У ходзе візіту інданезійская дэлегацыя азнаёмілася з беларускім прамысловым патэнцыялам, наведала беларускія аўтамабілебудаўнічыя прадпрыемствы (Мінскі трактарны завод, БелАЗ), а таксама агледзела працэс здабычы калію ў шахтах г.Салігорска.
 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці