Палітычныя і гандлёва-эканамічныя адносіны
Дыпламатычныя адносіны паміж Рэспублікай Беларусь і Малайзіяй усталяваны 5 сакавіка 1992 г.
Пасол Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Інданезія і ў Малайзіі (па сумяшчальніцтве) з верасня 2017 г. — Калеснік В.Г. (3 сакавіка 2012 г. па ліпень 2017 г. — У.М. Лапато-Загорскі).
У чэрвені 1999 г. адбыўся працоўны візіт у Малайзію дэлегацыі Рэспублікі Беларусь на чале з намеснікам Прэм'ер-міністра — Міністрам замежных спраў Рэспублікі Беларусь Латыпавым У.Р.
У лютым 2003 г. беларуская дэлегацыя на чале з Міністрам замежных спраў Рэспублікі Беларусь Хвастовым М.М. прыняла ўдзел у працы XIII Саміта Руху недалучэння ў г.Куала-Лумпуры.
У мае 2006 г. у рамках міністэрскай сустрэчы Руху недалучэння (г.Путраджая, Малайзія) адбылася сустрэча Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Мартынава С.М. з Міністрам замежных спраў Малайзіі Сайед Хамідам Албарам.
У ліпені 2007 г. адбыўся візіт у Малайзію Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Мартынава С.М.
У чэрвені 2009 г. праведзена сустрэча міністраў замежных спраў Беларусі і Малайзіі падчас саміта Руху недалучэння ў г.Шарм-Эль-Шэйх (Егіпет).
У чэрвені 2010 г. Малайзію наведаў намеснік Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Алейнік С.Ф. і прадстаўнікі беларускіх дзелавых колаў.
У мае 2012 г. у г.Шарм-эль-Шэйх у рамках міністэрскай сустрэчы каардынацыйнага бюро Руху недалучэння адбылася сустрэча намесніка Міністра замежных спраў Алейніка С.Ф. з намеснікам Міністра замежных спраў Малайзіі А.Каіланам.
У чэрвені 2012 г. у г.Маскве адбылася сустрэча Міністра прамысловасці Рэспублікі Беларусь Кацярыніча Д.С. з Міністрам міжнароднага гандлю і прамысловасці Малайзіі М. Бін Махамедам.
У сакавіку 2015 г. дэлегацыя Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь на чале з намеснікам Міністра Элай Сяліцкай наведала Малайзію для правядзення кансультацый па праекце Пагаднення аб пазбяганні двайнога падаткаабкладання і папярэджанні ўхілення ад выплаты падаткаў у дачыненнi да падаткаў на даходы і маёмасць.
У кастрычніку 2016 г. Малайзію наведаў намеснік Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Рыбакоў В.Б. Адбыліся сустрэчы ў міністэрствах замежных спраў, сельскай гаспадаркі і аграрнай прамысловасці, міжнароднага гандлю і прамысловасці, абароны, вышэйшай адукацыі, а таксама ў Парламенце Малайзіі, Нацыянальнай гандлёва-прамысловай палаце і з кіраўніцтвам буйных кампаній.
Развіваецца міжпарламенцкае супрацоўніцтва.
У рамках 120-й Асамблеі МПС (5 — 10 красавiка 2009 г., г.Адзіс-Абеба, Эфіопія) прайшла сустрэча Старшыні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Андрэйчанкі У.П. з Намеснікам Старшыні Палаты прадстаўнікоў Парламента Малайзіі Ван Юнайдзі бін Туанку Джафарам.
Ажыццяўляюцца рэгулярныя кантакты парламенцкіх дэлегацый Беларусі і Малайзіі ў рамках Міжпарламенцкай Асамблеі АСЕАН (2012 год — у Інданезіі, 2013 год — у Брунеі, 2014 год — у Лаосе, 2015 год — у Малайзіі, 2017 год — у Філіпінах, 2018 год – у Сінгапуры).
У жніўні 2014 г. адбыўся візіт у Рэспубліку Беларусь малазійскай парламенцкай дэлегацыі на чале з намеснікам Спікера Палаты прадстаўнікоў Парламента Малайзіі Рональдам Кіандзі.
У снежні 2016 г. адбыўся афіцыйны візіт у Рэспубліку Беларусь Спікера Палаты прадстаўнікоў Парламента Малайзіі Пандзікара Аміна Муліі. Праведзены сустрэчы з Прэзідэнтам, Прэм'ер-міністрам Рэспублікі Беларусь, старшынямі Палаты прадстаўнікоў і Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу, Старшынёй Мінскага аблвыканкама, адбылося наведванне шэрагу прадпрыемстваў.
У Нацыянальным сходзе Рэспублікі Беларусь 7-га склікання створана рабочая група па супрацоўніцтве з парламентам Малайзіі. Аналагічная група сфарміравана ў 2020 г. ў парламенце Малайзіі.
Паміж Рэспублікай Беларусь і Малайзіяй падпісаны:
- у мае 2013 г. — Мемарандум аб узаемаразуменні паміж Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусі і Акадэміяй навук Малайзіі аб навуковым і тэхнічным супрацоўніцтве.
- у снежні 2016 г. — Мемарандум аб міжпарламенцкім супрацоўніцтве паміж Палатай прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і Палатай прадстаўнікоў Парламента Малайзіі.
- у лістападзе 2016 г. — Пагадненне аб супрацоўніцтве паміж Беларускім дзяржаўным універсітэтам і Універсітэтам Малайя.
Дынаміка гандлю Рэспублікі Беларусь з Малайзіяй
(млн. долараў ЗША)
Перыяды |
Таваразварот |
Экспарт |
Імпарт |
Сальда |
2004 г. |
45,5 |
26,4 |
19,1 |
7,3 |
2005 г. |
70,0 |
16,4 |
53,6 |
-37,2 |
2006 г. |
132,1 |
34,7 |
97,4 |
-62,7 |
2007 г. |
131,4 |
41,3 |
90,1 |
-48,8 |
2008 г. |
158,4 |
79,5 |
78,9 |
0,6 |
2009 г. |
83,4 |
33,3 |
50,1 |
-16,8 |
2010 г. |
98,9 |
35,8 |
63,1 |
-27,3 |
2011 г. |
139,3 |
60,6 |
78,7 |
-18,1 |
2012 г. |
224,1 |
118,3 |
105,8 |
12,5 |
2013 г. |
163,6 |
60,1 |
103,5 |
-43,3 |
2014 г. |
217,8 |
150,6 |
67,2 |
83,4 |
2015 г. |
155,9 |
110,5 |
45,4 |
65,1 |
2016 г. |
161,0 |
105,5 |
55,5 |
50,0 |
2017 г. |
173 |
119,5 |
53,4 |
66,1 |
2018 г. |
233,8 |
170,9 |
62,9 |
107,9 |
2019 г. |
137,1 |
83,2 |
53,9 |
29,3 |
2020 г. | 173,7 | 118,2 | 55,5 | 62,7 |
2021 г. | 172,5 | 115,4 | 57,1 | 58,3 |
Ажыццяўляюцца пастаўкі прадукцыі беларускага нафтахімічнага комплексу, вымяральных прыбораў, а таксама малочнай прадукцыі.Аснову беларускага экспарту ў Малайзію складаюць пастаўкі калійных і мінеральных угнаенняў, вырабаў з каменя, прадукты неарганічнай хіміі.
Маюцца перспектывы для нарошчвання паставак у гэтую краіну беларускага хлорыстага калія і сельскагаспадарчай тэхнікі.
Асноўныя артыкулы імпарту: адзенне і вырабы з гумы, электронныя інтэгральныя схемы, апаратура для сувязі, медыцынскія прыборы і прылады.
У мае 2013 г. у г.Куала-Лумпуры праведзена Нацыянальная экспазіцыя Рэспублікі Беларусь у рамках 24-й Міжнароднай выставы вынаходак, інавацый і тэхналогій «ITEX 2013».
У мае 2015 г. Беларусь наведала дэлегацыя буйнога малазійскага аграхолдынга «Felda Global Ventures Holding». Адбылася сустрэча дэлегацыі з Прэм'ер-міністрам Рэспублікі Беларусь Кабяковым А.У. Абмеркавана пытанне нарошчвання паставак калійных угнаенняў у Малайзію.
У кастрычніку 2015 г. у Дзелавым і культурным комплексе Пасольства Беларусі ў г.Маскве прайшоў беларуска-малазійскі бізнэс-форум.
Павелічэнне паставак беларускіх малочных прадуктаў і калійных угнаенняў у Малайзію спрыяе росту беларускага экспарту ў дадзеную краіну. У выніку ў 2020 годзе беларускі экспарт у Малайзію павялічыўся на 42,3% (у параўнанні з 2019 годам), дасягнуўшы 118,2 мільёна дол. ЗША.
Працягвае развівацца двухбаковае беларуска-малазійскае палітычнае супрацоўніцтва. 26 кастрычніка 2021 г. адбыліся кансультацыі ў фармаце анлайн Пасла Беларусі ў Джакарце Валерыя Калесніка з Дырэктарам па справах Еўропы МЗС Малайзіі Халідам Аббасі.
5 сакавіка 2022 г. Міністры замежных спраў дзвюх краін Уладзімір Макей і Сайфудзін Абдула абмяняліся віншавальнымі пасланнямі з нагоды 30-годдзя ўстанаўлення дыпламатычных адносін.
У 2021 годзе беларускія экспарцёры працягнулі асвойваць малазійскі рынак. Па выніках года рост паставак малочнай сыроваткі склаў 116,8% (у параўнанні з 2020 годам), мэблі — 278,4%. Па новай пазіцыі «ёгурт і кефір» адгружана прадукцыі на 0,7 мільёна дол. ЗША., «вуглярод» — на 0,4 мільёна дол. ЗША. Беларускіх паслуг у 2021 годзе аказана на 49,5 мільёна дол. ЗША (у параўнанні з 2020 годам).