:

Палітычныя і гандлёва-эканамічныя адносіны

Дыпламатычныя адносіны паміж Рэспублікай Беларусь і Рэспублікай Сінгапур устаноўлены 12 жніўня 1992 г.

Пасол Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Інданезія і ў Сінгапуры (па сумяшчальніцтве) з верасня 2017 г. — Калеснік В.Г. (з мая 2012 года па ліпень 2017 г. — У.М. Лапато-Загорскі).

Пасол Сінгапура ў Рэспубліцы Беларусь не акрэдытаваны.

У кастрычніку 1996 г. адбыўся працоўны візіт у Сінгапур першага намесніка Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь. 

2-10 сакавіка 2000 г. адбыўся візіт у Сінгапур Пастаяннага прадстаўніка Беларусі пры ААН.

14-19 мая 2000 г. адбыўся візіт намесніка Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь у Сінгапур, падчас якога праведзены сустрэчы з Міністрам юстыцыі і замежных спраў, кіраўніцтвам Нацыянальнага савета па навуцы і тэхналогіях, Канфедэрацыі прамысловасці, Савета па гандлёвым развіццю Сінгапура, прадстаўнікамі больш чым 40 сінгапурскіх кампаній, падпісана міжурадавае Пагадненне аб садзейнічанні ажыццяўленню і ўзаемнай абароне інвестыцый.

27 верасня 2011 г. у г.Нью-Ёрку адбылася сустрэча Міністра замежных спраў Беларусі Мартынава С.М. з Міністрам замежных спраў і юстыцыі Сінгапура К.Шанмугамам.

17 верасня 2012 г. у рамках удзелу дэлегацыі Рэспублікі Беларусь у 33-й сесіі Генеральнай Асамблеі Міжпарламенцкай асамблеі АСЕАН (в.Ламбок, Інданезія) адбылася сустрэча намесніка Старшыні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Гумінскага В.А. са Спікерам Парламента Рэспублікі Сінгапур М.Палмерам.

13-16 лістапада 2012 г. адбыўся візіт у Сінгапур дэлегацыі Рэспублікі Беларусь на чале з намеснікам Міністра па падатках і зборах Сяліцкай Э.А. для правядзення перагавораў па праекту пагаднення аб пазбяганні двайнога падаткаабкладання і ўхілення ад выплаты падаткаў на даходы. Для беларускай дэлегацыі быў арганізаваны семінар-прэзентацыя вопыту Рэспублікі Сінгапур у падатковай сферы.

20-21 сакавіка 2013 г. адбыўся дзяржаўны візіт Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у Рэспубліку Сінгапур. Адбыліся сустрэчы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А.Р. Лукашэнкі з Прэзідэнтам Рэспублікі Сінгапур Тоні Танам і Прэм'ер-міністрам Рэспублікі Сінгапур Лі Сянь Лунам, членаў дзяржаўнай дэлегацыі з іх сінгапурскі калегамі, прайшоў беларуска-сінгапурскі бізнэс-форум.

25-28 красавіка 2013 г. адбыўся візіт парламенцкай дэлегацыі на чале са Спікерам Парламента Рэспублікі Сінгапур Халімай Якаб у Рэспубліку Беларусь. Праведзены сустрэчы Х.Якаб з Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь А.Р. Лукашэнка і старшынямі абедзвюх палат Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

У красавіку 2014 г. дэлегацыя Міністэрства гандлю і прамысловасці Сінгапура (МГП) на чале з дырэктарам упраўлення новых рынкаў наведала Рэспубліку Беларусь.

17-19 красавіка 2016 г. адбыўся візіт у Беларусь сінгапурскай дэлегацыі пад кіраўніцтвам Дзяржаўнага міністра гандлю і прамысловасці Сінгапура Ка Па Куна.

22 красавіка 2016 г. у г.Нью-Ёрку адбылася сустрэча Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Макея У.У. з Міністрам замежных спраў Сінгапура Вівіанам Балакрышнанам.

13-14 лістапада 2017 г. адбыўся візіт у Сінгапур беларускай дэлегацыі на чале з Першым намеснікам Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь Мацюшэўскім В.С. У склад групы ўвайшлі прадстаўнікі кіраўніцтва Міністэрства фінансаў, Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь, ГУ «Нацыянальнае агенцтва інвестыцый і прыватызацыі», адміністрацыі Кітайска-Беларускага індустрыяльнага парку «Вялікі камень», ААТ «Белінвестбанк», а таксама беларускіх дзелавых колаў.

Ажыццяўляюцца рэгулярныя кантакты парламенцкіх дэлегацый Беларусі і Сінгапура ў рамках Міжпарламенцкай Асамблеі АСЕАН (2012 год — у Інданезіі, 2013 год — у Брунеі, 2014 год — у Лаосе, 2015 год — у Малайзіі).

У Нацыянальным сходзе Рэспублікі Беларусь 7-га склікання сфарміравана група на супрацоўніцтве с Парламентам Сінгапура. У Парламенце Сінгапура ў 2020 годзе сфарміравана аналагічная група на супрацоўніцтву з Нацыянальным сходам Беларусі.

У жніўні 2019 г. Міністр юстыцыі Беларусі Сліжэўскі А.Л. наведаў Сінгапур для падпісання Сінгапурскай канвенцыі па медыяцыі.

Паміж Рэспублікай Беларусь і Рэспублікай Сінгапур дзейнічае пагаднення аб садзейнічанні ажыццяўленню і ўзаемнай абароне інвестыцый, аб пазбяганні падвойнага падаткаабкладання, аб бязвізавых паездках для ўладальнікаў дыпламатычных і службовых пашпартоў.

Падпісаны мемарандумы аб супрацоўніцтве Беларускай гандлёва-прамысловай палаты з Федэрацыяй бізнэсу Сінгапура і Міжнароднай гандлёвай палатай Сінгапура, а таксама мемарандум аб узаемаразуменні паміж Беларускім дзяржаўным універсітэтам інфарматыкі і радыёэлектронікі і Інжынерным каледжам Наньянгскага тэхналагічнага універсітэта Рэспублікі Сінгапур.

Вядзецца праца над праектамі пагадненняў аб узаемнай адмене віз, аб супрацоўніцтве ў сферы адукацыі, аб паветраных зносінах і аб стварэнні сумеснай камісіі па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве.

   
Дынаміка гандлю

Рэспублікі Беларусь з Рэспублікай Сінгапур

                                                                                                                                                                                                                                                     (млн. долараў ЗША)

Перыяды

Таваразварот

Экспарт

Iмпарт

Сальда

2006 г.

39,6

31,9

7,7

24,2

2007 г.

37,1

15,5

21,6

-6,1

2008 г.

41,0

27,0

14,0

13,0

2009 г.

18,3

6,4

11,9

-5,5

2010 г.

32,8

14,0

18,8

-4,8

2011 г.

23,3

10,7

12,6

-1,9

2012 г.

26,5

8,2

18,3

-10,1

2013 г.

37,4

6,5

30,9

-24,4

2014 г.

27,8

3,7

24,1

-20,4

2015 г.

31,0

14,1

16,9

-2,8

2016 г.

36,8

18,3

18,5

-0,2

2017 г.

37,6

19,4

18,2

1,2

2018 г.

50,9

18,5

32,4

-13,9

 2019 г. 

40,2

24,7

15,5

9,2

2020 г. 39,7 22,3 17,4 4,9
2021 г. 42,9 28,3 14,6 13,7

З 2009 года ў Сінгапуры функцыянуе гандлёвы дом “Beltyre Asia Pte Ltd” ААТ «Белшына», з 2011 года – гандлёвы дом “Belazia Pte Ltd” ААТ «БелАЗ», з 2014 года – гандлёвы дом “Eastern Tractor Trading Pte Ltd” ААТ «МТЗ».

Падтрымліваюцца кантакты БелГПП з Федэрацыяй бізнесу Сінгапура і Міжнароднай гандлёвай палатай Сінгапура, а таксама паміж банкаўска-фінансавымі коламі. У мае 2011 г. адбыўся візіт у Сінгапур дэлегацыі на чале з намеснікам старшыні БелГПП, генеральным дырэктарам мінскага аддзялення Федарчуком А.А. У 2018 годзе Васiль Савiч прызначаны прадстаўнiком БелГПП у Сінгапуры.

У лістападзе 2017 г. арганізаваны вiзiт у Сінгапур дэлегацыi Рэспублікі Беларусь на чале з Першым намеснiкам Прэм'ер-міністра Мацюшэўскім В.С. Адбыліся сустрэчы з кіраўніцтвам урада Сінгапура, праведзены беларуска-азіяцкі інвестыцыйны форум «Belarus Calling Asia».

1 кастрычніка 2019 г. у Ерэване падпісана Пагадненне аб зоне свабоднага гандлю паміж ЕАЭС і Сінгапурам.

Асноўныя аб'ёмы беларускага экспарта ў Сінгапур, які ў 2019 г. вырас на траціну, сфарміраваны прадукцыяй нафтахіміі.

У 2019 г. больш чым на 70% вырас гандаль паслугамi, рост забяспечаны экспартам беларускіх IT, іншых бізнес паслуг, а таксама паслуг у сферы транспарту.

Падтрымліваюцца кантакты БелГПП з Федэрацыяй бізнесу Сінгапура і Міжнароднай гандлёвай палатай Сінгапура,  паміж банкаўска-фінансавымі коламі, пашыраецца iнвестыцыйнае ўзаемадзеянне.

У чэрвені 2019 г. адбыўся візіт у Беларусь Старэйшага дзяржаўнага міністра гандлю і прамысловасці Сінгапура Ка Па Куна.

У 2020 г. забяспечаны істотны рост і пашырэнне наменклатуры экспарту беларускіх прадуктаў харчавання ў Сінгапур. Усяго пастаўлена прадукцыі харчовай групы па 44 пазіцыях на суму 1,6 млн. дол. ЗША (рост у 10,8 разоў).

Працягвае развівацца двухбаковае беларуска-сінгапурскае палітычнае супрацоўніцтва. У сакавіку 2021 г. адбыліся анлайн-кансультацыі Пасла Беларусі ў Джакарце Валерыя Калесніка з Генеральным дырэктарам Еўропы МЗС Сінгапура Чонг Хок Лі.

У 2021–2022 гг. беларускія кіраўнікі і дзяржаўныя служачыя праходзяць навучанне на анлайн-курсах урадавай грантавай Сінгапурскай праграмы супрацоўніцтва (Singapore Cooperation Program).

У 2021 г. рост несыравіннага экспарту ў Сінгапур больш чым на 68%, працягваецца ўстойлівы рост экспарту прадуктаў харчавання. Прасоўванню харчовай прадукцыі ў Сінгапур садзейнічала правядзенне з 23 ліпеня па 29 жніўня 2021 г. Дзён беларускай кухні ў Сінгапуры.

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці